Методыка навучання, правядзення і выкарыстання беларускіх народных гульняў у дашкольнай установе

Дата: 21 марта 2018 в 13:47, Обновлено 21 марта 2018 в 14:37

“Методыка навучання, правядзення і выкарыстання беларускіх народных гульняў у дашкольнай установе”

          Методыка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускім рухавым гульням мае свае спецыфічныя асаблівасці ў залежнасці ад ўзросту дзяцей.

          Па-першае, падбіраючы гульню, педагог ці кіраўнік фізічнага выхавання павінен звярнуцца да вучэбнай  праграмы  дашкольнай адукацыі, у  якой спіс гульняў складзены з улікам агульнай рухавай падрыхтоўкі дзяцей пэўнага ўзросту і накіраваены на вырашэнне  пэўных  задач. Рухавы змест гульняў павінен адпавядаць умовам іх правядзення. Важна ўлічваць  пару года і надвор`е.

Па-другое, выбар гульні вызначае яе месца ў рэжыме дня. На першай прагулцы мэтанакіраваны гульні больш дынамічныя, на другой - гульні розныя па рухавай характэрыстыцы. Да пачатку гульні трэба зрабіць разметку пляцоўкі, падрыхтаваць патрэбнае абсталяванне і атрыбутыку.

Па- трэцяе, збор дзяцей на гульню неабходна праводзіць у тым месцы пляцоўкі, адкуль будуць пачынацца гульневыя дзеянні. Збор павінен праходзіць хутка і цікава, таму трэба прадумаць прыемы і пастаянна іх змяняць. Арганізацыя дзяцей на гульню патрабуе ад педагога вялікай знаходлівасці. Асабліва важна выклікаць цікавасць да гульні ў самым пачатку. Часам гэтыя прыемы супадаюць з прыемамі збору дзяцей. Вялікі эфект дае абыгрыванне атрыбутаў.

Старэйшыя дзеці любяць і ўмеюць гуляць. З імі можна дамовіцца аб месце і сігнале збору на прагулку. На гульневай пляцоўцы іх збіраюць пры дапамозе заклікалачкі. Па даручэнні педагога пэўныя дзеці збіраюць астатніх у назначаны час. У гэтай групе прыемамі арганізацыі выступаюць песенькі, вершыкі, загадкі.

Па-чацвертае, тлумачэнне правілаў гульні павінна быць кароткім, зразумелым, эмацыянальным, цікавым.

Выбар гульні залежыць ад педагагічнай задачы, а таксама фізічнай падрыхтоўкі дзяцей, іх стану здароўя. Педагог расказвае змест гульні, паказвае, як трэба выконваць тыя ці іншыя дзеянні, пры дапамозе пытанняў паўтарае з дзецьмі правілы, каб пераканацца, што ўсе зразумелі.Для двухгадовых дзяцей няма папярэдняга тлумачэння гульні. Яно вядзецца паэтапна, ў ходзе гульневых дзеянняў. У старэйшых  групах папярэдняе тлумачэнне адбываецца з ўлікам узроставых псіхалагічных магчымасцей дзяцей. Гэта вучыць іх планаваць свае дзеянні. Вельмі важнай з`яўляецца паслядоўнасць тлумачэння:

  • Назва гульні і яе задумы
  • Кароткі змест
  • Правілы
  • Напамін рухаў (пры неабходнасці)
  • Раздача роляў
  • Раздача атрыбутаў
  • Размеркаванне гуляючых на пляцоўцы
  • Пачатак гульневых дзеянняў

      Нельга пачынаць тлумачэнне гульні з назначэння дзяцей на галоўныя ролі або раздачы атрыбутаў, бо спадзе ўвага да інструкцый, пачнецца збой гульневых дзеянняў.

       Калі есць у гульні словы, то спецыяльна развучваць іх не трэба- дзеці іх запамінаюць падчас гульні. Калі яна знаемая, тады з дапамогай пытанняў удакладняюцца пэўныя моманты.

        У гульні ролі адзначаюць паводзіны дзяцей. Вядучыя ролі заўседы прывабныя. Размеркаванне роляў выкарыстоўваецца як момонт для выхавання паводзін дзяцей. Выбар на галоўную ролю ўспрымаецца як узнагарода . Педагог павінен сачыць за рухамі дашкольнікаў:заўважаць доюбрае выкананне рухаў, паказваць лепшы спосаб дзеяння, дапамагаць асабістым прыкладам.

Вызначыць тых, хто водзіць у гульні, можна рознымі спосабамі, але асноўнымі з`яўляюцца наступныя:

  1. “Брацца за палку”: рука да рукі; хто накрые канец палкі, той і будзе вадзіць.
  2. “Канацца”: гульцы становяцца  ў шарэнгу каля лініі, ставяць палку на ступню і рэзкім узмахам нагі кідаюць яе як мага далей. Той удзельнік гульні, палка якога ўпала далей за ўсіх,-вядучы.
  3. “Лічыцца”: адзін гулец чытае лічылку і пры кожным слове па чарзе паказвае на ўдзельнікаў. На каго прыпадзе апошняе слова, той і водзіць.
  4. “Дамаўляцца”: вядучага выбіраюць з ліку найбольш вопытных.
  5. “У якой руцэ прадмет”: адзін з гуляючых за спіной хавае у адной руцэ прадмет, другому прапануецца ўгадаць. Угадаўшы-водзіць.
  6. “Чыя саломінка карацейшая (або даўжэйшая)?”: верхнія канцы трэба зраўняць, а ніжнія схаваць ў руцэ. Хто выцягне кароткую (ці доўгую) палачку, той і пачынае гульню.

Для выбара вядучага таксама можна выкарыстаць гульні “Пярсценак, пярсценак”, “Стрэлка”, “Патэльня, ідзі сюды”.

          Заўважым, што калі гульня праводзіцца з дзецьмі першай малодшай групы , то педагог сам прымае ў ей удзел: выкнвае як галоўную, так і другасную ролю. Трохгадовым дзеткам можна даручыць выкананне галоўнай ролі. У групах старэйшых групах кіраўніцтва апасродкаванае: кіраўнік можа прымаць удзел у гульні, калі яна новая або па ўмовах гульні не хапае пары.

Педагог павінен бачыць дзеянне кожнага дзіцяці. Бадзерым тонам, дзейсным удзелам ен падтрымлівае ў дзяцей радасны настрой, заахвочвае праяўленне рашучасці, смеласці, знаходлівасці, ініцыятывы, стрымлівае празмерна актыўных дзяцей, падбадзервае тых , хто адстае, папярэджвае магчымыя выпадкі недабразычлівасці. Для стымуляцыі ходу гульні ен можа прыняць у ей удзел як звычайны гулец, стога выконваючы правілы. У рэдкіх выпадках кіраўнік можа ўзяць на сабе адказную ролю і паказаць, як трэба выконаць дзеянні, або калі неабходна надаць гульні жвавасць, эмацыянальнасць.

У першай малодшай  групе  вынік гульні павінен быць аптымістычным, кароткім і канкрэтным. Абавязкова малых трэба пахваліць. У сярэдняй і старэйшай групах адзначаюць тых, хто правільна выконваў рухі, праяўляў хуткасць, спрытнасць.Называюць і тых дзяцей, якія парушалі правілы, памылкова выконвалі рухі. Заўвагі робяцца карэктна, ў дабразычлівай форме. Да абмеркавання праведзенай гульні далучаюцца ўсе дзеці. Гэта прывучае іх да аналізу сваіх учынкаў, садзейнічае больш добраму выкананню правілаў і рухаў.

Падвядзенне вынікаў гульні павінна выклікаць жадане ў дзяцей у наступны раз атрымаць лепшыя вынікі.

Каб павялічыць эфектыўнасць рухавых гульняў, можна: выбраць 2-3 вядучых, павялічыць працягласць інтэнсіўных рухаў ў гульнях з ухіленнем, адлегласць бегу ў гульнях з перабежкамі, змяніць сігнал, увесці “выручалкі”, ускладніць правіла і г.д.

Беларускія народныя гульні могуць стаць асноўным матэрыялам для правядзення спартыўных святаў у дашкольнай установе. Часцей за ўсе спартыўны змест святаў узгадняецца з сезоннымі з’явамі (“Вяселая  зіма”, “Спартыўнае лета”) і г.д. Першая частка свята падаецца ў форме спартыўнага парада, які пачынаецца агульным шэсцем дзяцей, падзеленных на каманды. Рухі дзяцей ў спалучэнні з песнямі, вершамі выклікаюць высокі эмацыянальны ўздым. Праграма павінна складацца так, каб ў гульнях, спартыўных практыкаваннях актыўна ўдзельнічалі ўсе. Вельмі ажыўляе свята выкананне практыкаванняў з прадметамі. Гэтыя нумары рыхтуюцца загадзя на фізкультурных і музычных занятках. Акрамя гульняў і практыкаванняў, у сцэнарыі могуць быць уключаны лічылкі, песні, вершы, загадкі фізкультурнай тэматыкі.

Пятро, Пятро,                                                              Раз, два, тры чатыры,

Падай вядро.                                                                  Ката грамаце вучылі:

Карове піць-                                                                   Не чытаць, не пісаць,

Табе вадзіць.                                                                  А за мышкамі скакаць.

Пасярод двара стаіць гара,                                          Маленькі шарык

Спераду вілы, ззаду мятла.                                          Пад лаўкаю шарыць.

                             (Карова)                                                             (Мышка)           

Што гэта за вочы:                                                        Лег вусаты, а ўстаў гарбаты.

Адно свеціць удзень,                                                                         (Кот)

А другое –уночы.

   (Сонца і месяц)

Можна прадугледзець некалькі сюрпрызных момантаў: з’яўленне казачнага, міфалагічнага героя, смачныя пачастункі. Невялікія сюрпрызы папярэднічаюць чарговаму нумару праграмы. Поспех свята ва многім залежыцть ад вядучага. Ен задае тон святу.

Святы можна арганізаваць на пляцоўках, лузе, у парках, скверы.

Пры правядзенні спартыўных святаў дзецям даюцца вялікія магчымасці для праяўлення спрытнасці, сілы, кемлівасці. Удзел у іх садзейнічае  выхаванню пачуццяў калектывізму.

Фізічная актыўнасць у спалучэнні з фальклорам далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры і арганічна ўключаецца ва ўсе мерапрыемствы па аздараўленні дзяцей дашкольнай установы. Асобна трэба адзначыць народныя святы Каляды, Масленіца, Купалле, “Кірмашы”, які немагчыма ўявіць без гульняў, забаў, народных танцаў.Займальнасць, вобразнае слова, гульні робяць іх яркімі, запамінальнымі, ствараюць добры, вяселы настрой у дзяцей, выклікаюць цікавасць і жаданне выкарыстоўваць гульні ў самастойнай гульневай дзейнасці.

Трэба звярнуць асобую ўвагу на своеасаблівую форму арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай працы з дзецьмі- спартыўна-тэатралізаваную забаву, якая дазваляе выхоўваць нацыянальную самасвядомасць дзяцей сродкамі рухавай дзейнасці.

Гэтая форма мае адметныя асаблівасці:

  • у межах гэтай дзейнасці ў цікавай для дзяцей форме замацоўваюцца асноўныя віды рухаў, нетрадыцыйныя віды гімнастыкі;
  • акцэнтуецца ўвага на нацыянальныя асаблівасці гульневай дзейнасці;
  • шырока выкарыстоўваюцца малыя літаратурныя формы беларускай народнай творчасці (забаўлянкі, песенькі, вершыкі);
  • рэалізуюцца ў практычнай дзейнасці сучасныя нетрадыцыйныя віды аздараўленчай гімнастыкі (аэробіка, лагарытміка, пальчыкавыя гульні);
  • актыўна выкарыстоўваецца  нестандартнеае абсталяванне (фітболы, слядочкі, бутафорскія вянкі, збанкі);
  • у структуру кожнай спартыўна-тэатралізаванай забавы ўключаецца комплекс рухавых беларускіх гульняў, розных па інтэнсіўнай характарыстыцы;
  • на працягу ўсей забавы назіраецца вялікая моўная актыўнасць дзяцей;
  • дзеці выкарыстоўваюць набыты рухавы вопыт у нестандартных гульневых абставінах, звязаных адзіным казачным сюжэтам.

Педагог ці кіраўнік фізічнага выхавання павінен імкнуцца больш шырока выкарыстоўваць і знаеміць дзяцей з беларускімі народымі гульнямі, але трэба ўлічваць і індывідуальныя магчымасці дзяцей. Фізічна слабых з некаторай затрымкай рухальнага развіцця неабходна ўцягваць у даступныя ім гульні, ускладняючы змест паступова. Складаныя гульні прапаноўваюць больш падрыхтаваным дзецям. Гэта дасць магчмасць зрабіць беларускія нацыянальныя гульні даступным сродкам выхавання дзяцей.

 Выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа узбагаціць беларускі слоўнік дзяцей і выхаваць патрыятызм дашкольнікаў.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1.Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, 2012.

2.Дубініна, Дз. М. Мая родная старонка. Мн., 2000

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.