«Вучымся размаўляць па-беларуску».

Дата: 16 февраля 2022 в 00:12
Автор: ЛАЗУКО Н. Н.
118 просмотров

На сёння гэта вельмі балючая праблема. Яна паўстала не толькі перад дзіцячым садам, але і перад вамі, бацькамі. Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі мы хочам, каб нас паважалі народы іншых краін, мы павінны ведаць сваю мову і ўмець на ёй размаўляць.
Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку,а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.
Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве зяўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця. Развіццё і фарміраванне маўлення ў дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.
Развіццё маўлення дзіцяці адбываецца ў цеснай узаемасувязі з засваеннем фанетычнага боку, слоўнікавага складу і граматычнага ладу мовы. Развіццё мыслення дзяцей дашкольнага ўзросту адбываецца ў розных відах дзейнасці. Асобае значэнне тут мае гульня, таму што менавіта яна з'яўляецца вядучым відам дзейнасці дзяцей. У прадуктыўных відах дзейнасці ўзнікае маўленчае планаванне дзеянняў, закладваюцца асновы мэтанакіраваных разважанняў.
У дашкольным узросце мысленне цесна звязваецца з маўленнем. Гэта прыводзіць да з'яўлення разважання, мова пачынае выконваць плануючую функцыю, імкліва развіваюцца працэсы мыслення.
Разважанне пачынаецца з пастаноўкі пытання, наяўнасць якога сведчыць пра праблемнасць мыслення дзіцяці. Пытанні набываюць пазнавальны характар і адлюстроўваюць цікавасць дзіцяці да ўзятай тэмы, паказваюцьна асобае бачанне свету дзяцей 5-6 гадоў.
Дзіця разважае ўслых, супастаўляе, абагульняе, абгрунтоўвае вывады, спрабуе растлумачыць невядомае пры дапамозе вядомага. Мысленню дзіцяці ўласціва канкрэтная вобразнасць. У аб'ектах яно выдзяляе найболыш яркія і не заўсёды істотныя прыметы, што прыводзіць да незвычайных, на погляд дарослага, вывадаў.
Вельмі прывабліваюць дзяцей гульні-драматызацыі па сюжэтах вершаў, беларускіх народных казак, твораў беларускіх пісьменнікаў,
напісаных у дыялагічнай форме. Гэтыя гульні набываюць асаблівае значэнне ў замацаванні новай лексікі, умення будаваць дыялог і звязныя тэксты.
Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.